Нажимая на кнопку "Задать вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

Задать вопрос
Задать вопрос
  • Вобраз дзядьки Антося з праизведения дзядзька кухар Якуб колас

    • 03 January 2021
    • Ответ оставил: tolikmirov55

    Дзядзька Антось - увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават у яго партрэтнай характарыстыцы:  

     

    Ён невысок, не надта ёмак,  

    Ды карчавіты і няўломак,  

    А волас мае цёмна-русы,  

    І зухаўскія яго вусы У меру доўгі, густаваты,  

    Угору чуць канцы падняты;  

    А вочы шэры,невялічкі,  

    Глядзяць прыветна, як сунічкі,  

    Але раптоўна і адразу Не расчытаеш іх выразу:  

    То смех, то хітрасць з іх бліскае,  

    То дабрата, але якая!  

     

    Антось - камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з "вакзальным сторажам" са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося "ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць". Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей - самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то "як роўны з роўнымі трымаўся". Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго - такая ж натуральная з'ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён "заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы", таму:  

     

    Што ні замысліць, то ўсё зробіць,  

    І так прыгоніць, так аздобіць,  

    Што і для вока нават міла.  

    І ўсё выразна гаварыла,  

    Што ён не толькі гаспадар,  

    Але й прыроджаны штукар,  

    Якіх на свеце не так многа.  

     

    Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі "вэрхал" здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: "Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога". Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым - уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае "палёт думак". Антось жа прывык да "палёў, задумаю спавітых", дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, - адны з самых запамінальных і прачулых.

    • НЕ НАШЛИ ОТВЕТ?
    Если вас не устраивает ответ или его нет, то попробуйте воспользоваться поиском на сайте и найти похожие ответы по предмету школьной программы: другие предметы.
    На сегодняшний день (25.12.2024) наш сайт содержит 140759 вопросов, по теме: другие предметы. Возможно среди них вы найдете подходящий ответ на свой вопрос.
  • Нажимая на кнопку "Ответить на вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

    Ответить на вопрос

Последние опубликованные вопросы

Придумать загадку используя подсказку: Дождь - серебряные нити. Туча- птица. . Изучите таблицу, сделайте вывод о средней плотности населения по Казахстану и по регионам. Вывод представьте в форме текста. (3 балла) Название области Плотность, человек на 1 км2 Карагандинская ... йобаная дистанционка​ өсімдіктін мүшесілері​ 2. Какова тема произведения А.С. Пушкина «Песнь о вещем Олеге»: а) тема отцов и детей б) тема судьбы и рока в) тема любви и дружбы г) тема дружбы и предательства У меня соч по лит чт какие аниме можно посмотреть?​ Три основные расы составляют 88% всего населения планета . Определите негроидную расу ​ ПОМОГИТЕ Верны ли следующие утверждения. ВЕРНО НЕВЕРНО 1 Гидросфера является твердой скалистой оболочкой, покрывающей нашу планету. 2 Воздух нашей планеты состоит из азота и кислорода 3 Значен... ДАЮ 80 БАЛЛОВ ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА НУЖНО СЕГОДНЯ СДЕЛАТЬ СОЧ ПО ИСТОРИИ КАЗАХСТАНА Задание 1 Закончи предложение Археологи Х.А Алпысбаев А.Г Медоев А.М Оразбаев - исследователи А.Х Маргулан М.К... Майбұлақтың ерекшелігі срочна! ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА ДАЮ 15 БАЛЛОВ НУЖНО СРОЧНОЗакончи предложение Археологи Х.А Алпысбаев А.Г Медоев А.М Оразбаев - исследователи ------------------------------------Закончи предложение А.Х Марг... ДАЮ 45 БАЛЛОВ!!!Помогите с Логикой Начертить круги Ейлера понятий: Мужчина,отце, сын,дед,внук,дядя,племянник Самые широкие понятия - сын и внук!!!! ДАЮ 45 БАЛЛОВ
*{ message }*