Нажимая на кнопку "Задать вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

Задать вопрос
Задать вопрос
  • Кондрат Крапива як драматург
    Найдите информацию про драматургию Кондрата Крапивы

    • 26 October 2020
    • Ответ оставил: 2650447654324

    Прыход К. Крапівы ў драматургію даследчыкі яго творчасці атэстуюць як з'яву абсалютна заканамерную (мастацкая эвалюцыя пісьменніка вяла менавіта да гэтага), хоць сам пісьменнік не выключае фактар пэўнай выпадковасці

    Блізкае знаёмства з працай флагмана беларускага тэатральнага мастацтва пераканала К. Крапіву, што ў рэпертуары тэатраў бракуе п'ес маральна-этычнага зместу, таму ў першым сваім драматургічным творы «Канец дружбы» (1932), адзначаным, дарэчы, другой прэміяй на ўсебеларускім конкурсе 1933 г., асноўную ўвагу ўдзяліў як паказу пэўных сацыяльна значных падзей, так і мастацкаму даследаванню дыялектычна супярэчлівых стасункаў .

    Пісьменнік увесь час падкрэсліваў, што сэнсавым ядром усіх яго п'ес, пачынаючы з самай першай, былі менавіта такія калізіі, і злёгку крыўдаваў на даследчываў яго творчасці, што яны не заўсёды заўважаюць гэту акалічнасць. «Канец дружбы» — адзін з самых загадкавых твораў К. Крапівы. Яму, як нікому іншаму, пашанцавала на самыя розныя, часам узаемавыключальныя. У пэўным сэнсе «Канец дружбы» можна разглядаць як другую частку рамана «Мядзведзічы». Тэма дружбы паслужыла прызмай праз якое ён больш ярка і пераканаўча паказаў праявы тагачаснай рэчаіснасці.

    Драма «Партызаны» (1937) сваім з’яўленнем была прымеркавана да дваццатай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. I калі «Канец дружбы» можна лічыць першаснай заяўкай на званне драматурга, дык «Партызаны» засведчылі, наколькі сур'ёзнай яна аказалася. Паказ барацьбы беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў атрымаўся яркім, праўдзіва-пераканальным. Ён паказваўся таксама на першай Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве (1940), быў адным з самых рэпертуарных у час Вялікай Айчыннай вайны. П'еса і сёння часта ставіцца самадзейнымі тэатральнымі калектывамі.  Камедыя па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі.  

    У час Вялікай Айчыннай вайны К. Крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. З чэрвеня 1943 г. адбылася прэм'ера спектакля «Проба агнём».

    Меншы творчы поспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «Валодзеў гальштук» (1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі.

    Затое сатырычная камедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры.

    Менш плённымі аказаліся драматургічныя здзяйсненні К. Крапівы ў пасляваенны час. Прынамсі, сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «З народам» (1948), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958). Сапраўды, ніводзін з гэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці нават такога выдатнага майстра, якім быў К. Крапіва.

    Выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есе заняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць.

    Менш пашанцавала драме «Зацікаўленая асоба». Сам аўтар прызнаваўся: «Мне не ўдалося звязаць усе падзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такія ўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ў працэсе ўзаемадзеяння. Адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам, атрымаліся схематычнымі»

    Лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў К. Крапівы прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу. У 1951 г. яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй СССР, звыш 50 тэатраў СССР уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежных тэатрах. Гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў К. Крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў.

    У 1972 г. К. Крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці», якая стала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці — і не толькі драматургічнай. Гэты твор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. Глыбінёй зместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «Брама неўміручасці» ўразіла выразным касмізмам, глабальнасцю праблематыкі.

    Апошнюю сваю п'есу — псіхалагічную драму «На вастрыі» К. Крапіва завяршыў у 1982 г. можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала К. Крапіву да самага канца яго жыцця.

    • НЕ НАШЛИ ОТВЕТ?
    Если вас не устраивает ответ или его нет, то попробуйте воспользоваться поиском на сайте и найти похожие ответы по предмету школьной программы: беларуская мова.
    На сегодняшний день (31.03.2026) наш сайт содержит 6757 вопросов, по теме: беларуская мова. Возможно среди них вы найдете подходящий ответ на свой вопрос.
  • Нажимая на кнопку "Ответить на вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

    Ответить на вопрос

Последние опубликованные вопросы

Хронологические рамки Первой русской революции:А) 1905-1908гг.Б) 1905-1907гг.В) 1917 – 1918гг.Г)1908-1917 гг.Д) 1904-1905гг.​ Помогите перевести словозлучэнни на беларускую мову Кое-кто из почтальонов Кое-какие новости Кое-кому не понравиться В чем-то сомневаться Рассказ на белорусском языке о Францыск Скорына​ што обозначает дзеяслоу как частина мовы​ Дайте пожалуйста краткое содержание"Жывая вада" Якуб КоласНужно на 29.10.2020Заранее благодарю помогите пожалуйста, нужно 10фактов про Микалая Гусоускага ​ Как считается оценка 9/8 это по бел.язу.мне в журнал поставили 9 черта 8 БЕЛ. ЛИТ. Тарас Хадкевич "Крыничка"3. Якой памятае крынічку стары Нічыпар? Перакажыце эпізод, якіраскрывае яе лекавыя ўласцівасці. ​ Одна загадка про дождь Определите дзейник и выказник у гэтым сказе. Сцэна тэатра абсталявана па апошним слове тэхники. ПОМОГИТЕ СРОЧНОслова с несколькими корнями на белорусском языке чем больше тем лучше​ К экзамену приготовили 60 вопросов. Каждый пра-вильный ответ оценивается в 5 баллов. За каждые4 неправильных ответа не защитывают правиль-ный ответ. На сколько вопросов правильно ответилученик, есл...
*{ message }*