Нажимая на кнопку "Задать вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

Задать вопрос
Задать вопрос
  • Составьте синквейн к слову "Кручкоу" и "Куторга" Пинская шляхта

    • 25 October 2020
    • Ответ оставил: hudapoh


    Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi -- людзi духоуна аблiнава ныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны чалавек". Ён не паузбалены пачуцця гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi, умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх. Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Лiпскага, каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары залетнiк трапляе у недарэчнае становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.

    Кручкоу, якi прыязджае на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты -- з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеу ён пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоу добра ведае натуру цемнай шляхты i упэунены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму Кручкова няма межау. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным захоуваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн да справы не мае.

    У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне. Аутар звяртае увагу на яго доугiя вусы. Кручкоу -- вобраз гратэскавы . У iм сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва. Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам шляхты -- якiя менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны ставяць свае шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся – станоучыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядау i звычаяу. Маладыя людзi успрымаюць недарэчнасць старых саслоуных традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца да усвядомленага пратэсту супраць аджыушых форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзiць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам.

    Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку) , "сабака” (пра Лiпскага) . Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.

    • НЕ НАШЛИ ОТВЕТ?
    Если вас не устраивает ответ или его нет, то попробуйте воспользоваться поиском на сайте и найти похожие ответы по предмету школьной программы: беларуская мова.
    На сегодняшний день (01.08.2026) наш сайт содержит 6757 вопросов, по теме: беларуская мова. Возможно среди них вы найдете подходящий ответ на свой вопрос.
  • Нажимая на кнопку "Ответить на вопрос", я даю согласие на обработку персональных данных

    Ответить на вопрос

Последние опубликованные вопросы

Хронологические рамки Первой русской революции:А) 1905-1908гг.Б) 1905-1907гг.В) 1917 – 1918гг.Г)1908-1917 гг.Д) 1904-1905гг.​ Помогите перевести словозлучэнни на беларускую мову Кое-кто из почтальонов Кое-какие новости Кое-кому не понравиться В чем-то сомневаться Рассказ на белорусском языке о Францыск Скорына​ што обозначает дзеяслоу как частина мовы​ Дайте пожалуйста краткое содержание"Жывая вада" Якуб КоласНужно на 29.10.2020Заранее благодарю помогите пожалуйста, нужно 10фактов про Микалая Гусоускага ​ Как считается оценка 9/8 это по бел.язу.мне в журнал поставили 9 черта 8 БЕЛ. ЛИТ. Тарас Хадкевич "Крыничка"3. Якой памятае крынічку стары Нічыпар? Перакажыце эпізод, якіраскрывае яе лекавыя ўласцівасці. ​ Одна загадка про дождь Определите дзейник и выказник у гэтым сказе. Сцэна тэатра абсталявана па апошним слове тэхники. ПОМОГИТЕ СРОЧНОслова с несколькими корнями на белорусском языке чем больше тем лучше​ К экзамену приготовили 60 вопросов. Каждый пра-вильный ответ оценивается в 5 баллов. За каждые4 неправильных ответа не защитывают правиль-ный ответ. На сколько вопросов правильно ответилученик, есл...
*{ message }*